Манеўр каштаваў чалавечага жыцця
26.12.2012
—
ЧП
|
Матацыкл “Сузукі” пасля аварыі. Вынесены прыгавор 52-гадоваму кіроўцу "Мазды-6", якая сутыкнулася з матацыклам. У аварыі 31-гадовы матацыкліст загінуў. За маральную шкоду абвінавачаны выплаціў 60 мільёнаў рублёў.Здарэнне адбылося вечарам 25 мая на Вялікім Гасцінцы каля крамы "Базар". Кіроўца "Мазды-6" рабіў манеўр левага павароту, але не заўважыў матацыкла, які рухаўся напрамкі. Машына выехала на сустрэчную паласу, і яны сутыкнуліся. Аўтамабіліст выйшаў і ўбачыў матацыкліста, які ляжаў побач з пабітым матацыклам. Але ў гэты час загарэлася машына, і яе кіроўца кінуўся тушыць пажар. Побач ішла жанчына, якая пачула моцны ўдар і, калі павярнулася і ўбачыла, што адбылося, выклікала "хуткую дапамогу". Матацыкліста павезлі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. Ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў ён памёр у бальніцы. Яго брат расказаў, што на матацыкле загінулы ездзіў толькі некалькі месяцаў. Звычайна быў на машыне. Маральную шкоду ён ацаніў у 60 мільёнаў рублёў. Абвінавачаны добраахвотна выплаціў усю суму. Суд прыгаварыў мужчыну да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама абвінавачанага пазбавілі правоў на максімальны тэрмін – 5 гадоў. Сяргей ГАБРУКОВІЧ, Фота onliner.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынесены прыгавор 52-гадоваму кіроўцу "Мазды-6", якая сутыкнулася з матацыклам. У аварыі 31-гадовы матацыкліст загінуў. За маральную шкоду абвінавачаны выплаціў 60...
|
|