Адліга стварыла небяспеку для пешаходаў
28.12.2012
—
ЧП
|
Раніцай 26 снежня пацярпелі пешаходы, у якіх не было флікера. У пачатку дзевятай гадзіны ў Астравецкім раёне аўтацягнік МАЗ збіў пенсіянерку. Кіроўца аб’язджаў "Фольксваген", які стаяў на правай абочыне, і не заўважыў жанчыну, якая ішла ўздоўж дарогі па праезнай частцы насустрач руху транспарту. Цяпер яна ў рэанімацыі. У Смаргоні збілі дзяўчынку Ужо вечарэла, калі 10-гадовая гімназістка перабягала вуліцу Савецкую. Дзяўчынка заўважыла маршрутку і імкнулася паспець на яе. У гэты час кіроўца "Саманды" спыніўся перад пешаходным пераходам, каб прапусціць людзей. Потым паехаў далей, але ў дзесяці метрах ад пераходу дзяўчынка выскачыла на дарогу. Яна так спяшалася, што не заўважыла машыну. Дзяўчынка шпіталізаваная. Паводле Гродзенскай дзяржаўтаінспекцыі. Фота cache.zr.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 26 снежня пацярпелі пешаходы, у якіх не было флікера.
|
|