Пажар мог забраць жыцці двух хлопчыкаў
10.01.2013
—
ЧП
|
![]() Здарэнне адбылося з-за звычайнай запалкі. Здарэнне адбылося ў аўторак, 8 студзеня. Каля гадзіны дня ў "101" пазваніў 12-гадовы хлопчык і паведаміў, што ў яго доме па вуліцы Галубка пачаўся пажар.У доме быў і яго 8-гадовы малодшы брат. Калі пачаўся пажар, хлопчыкі былі адны дома. Як потым патлумачылі бацькі, здарэнне адбылося з-за звычайнай запалкі. Іх старэйшы сын чысціў на кухні колы тачкі лёгкаўзгаральнай вадкасцю. У гэты час зайшоў малодшы і папрасіў заварыць яму гарбату. Старэйшы запаліў канфорку і кінуў запалку на падлогу. Тая патрапіла на анучу, якая ўжо была прамочаная лёгкаўзгаральнай вадкасцю, і пачаўся пажар. Старэйшы хлопчык сам пачаў тушыць яго і атрымаў апёкі левай галёнкі першай ступені. Малодшы тым часам адкрыў акно і стаў клікаць на дапамогу. Хлопец, які жыве побач, пачуў крыкі і кінуўся да дзяцей. Ён зняў малодшага хлопчыка з падаконніка, а сам залез у дом. Старэйшы хлопчык ісці з дому не хацеў, бо пажар яшчэ не быў патушаны. Але 20-гадоваму суседу ўдалося яго пераканаць і нават паспець затушыць пажар. Яны выходзілі з дому ўжо праз дзверы. Пра здарэнне паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова. Настасся РОЎДА. Фота nnm.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ў аўторак, 8 студзеня. Каля гадзіны дня ў "101" пазваніў 12-гадовы хлопчык і паведаміў, што ў яго доме па вуліцы Галубка пачаўся пажар.
|
|