Крадзяжы ў школе, бальніцы і каледжы
10.01.2013
—
ЧП
|
РАУС нагадвае жыхарам быць пільнымі і не пакідаць асабістыя рэчы на бачных месцах, а памяшканні – адчыненымі. За апошнія дні ў Маладзечне адбыліся тры крадзяжы. Скралі куртку ў навучэнца Навучэнец політэхнічнага каледжа звярнуўся ў міліцыю шостага студзеня. Ён паведаміў, што ў інтэрнаце ў яго з вешалкі ў прыхожай скралі зімовую куртку. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы жыхар, які ўжо мае судзімасці. Куртку ў яго забралі і вярнулі ўладальніку. Скралі кашалёк у бальніцы У медсястры прыёмнага пакоя раённай бальніцы №1 шостага студзеня са службовага пакоя бальніцы скралі кашалёк з грашыма і банкаўскай карткай. Затрыманы 34-гадовы мужчына. Па падазрэнні ў крадзяжы ён знаходзіцца ў ізалятары. У школе скралі кашалькі Работніца кухні сярэдняй школы №4 чацвертага студзеня паведаміла міліцыі, што і ў яе, і ў повара з сумак скралі кашалькі з грашыма. Ёсць падазроны. Цяпер вядзецца следства. Яўген БЕРКУТАЎ, начальнік штаба Маладзечанскага РАУС. Фота google.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС нагадвае жыхарам быць пільнымі і не пакідаць асабістыя рэчы на бачных месцах, а памяшканні – адчыненымі.За апошнія дні ў Маладзечне адбыліся тры крадзяжы. |
|