Жыхарка суседняй Літвы за 13 гадоў пакут з хірургічным інструментам у жываце патрабуе 200 тысяч літаў (+ фота)
16.01.2013
—
ЧП
|
![]() З гэтым металічным прадметам у жываце Вялянціна Балтрушаўтытэ пражыла амаль 13 гадоў. За тое, што 13 гадоў жыла з медыцынскім прыладай даўжынёй 28 см зашытым ў жываце – 200 тысяч літаў. Такі маральную шкоду ад установы "Шакяйская бальніца" спрабуе адсудзіць жыхарка Коўна Валянціна Балтрушайтытэ. У Ковенскім акруговым судзе 15 студзеня адбылося апошняе пасяджэнне, вердыкт суд вынесе 1 лютага. Балтрушайтытэ ў Шакяйскую бальніцу трапіла ў чэрвені 1995 года. Жанчыне выдалілі жоўцевы пухір. Аперацыя не дапамагла, жанчына пакутавала ад моцных боляў у вобласці жывата. Толькі ў 2008 годзе выявілі ў жываце ў жанчыны іншародны прадмет – так званую абдамінальную лапатку Рэвердэна. Гэта хірургічны інструмент, які важыць 300 г. Металічны інструмент з тупымі бакамі, які выкарыстоўваюць, зашываючы брушную поласць. Таўшчыня інструмента – прыкладна 2 мм, шырыня да 7 см, а даўжыня - 28 см (як падэшва чаравіка 43 памеру). Балрушайтытэ пражыла з гэтым металічным прадметам у жываце амаль 13 гадоў. Жанчына сцвярджала, што ўвесь гэты час не магла нахіляцца, таму праполвала градкі лежачы, а падчас паездак на аўтобусах адчувала боль, таму ёй трэба было выходзіць з транспарту, сядзець на прыпынку, а потым працягваць шлях на наступным аўтобусе. Адвакат установы "Шакяйская бальніца" Нерынга Мілашэне 15 студзеня ў судзе яшчэ раз пацвердзіла, што лекары гэтай бальніцы сваю віну не прызнаюць. Нібыта інструмент у жываце ў жанчыны маглі забыцца падчас іншай аперацыі. Аднак, паводле дакументаў, жанчыну больш не аперыравалі, адвакат жа сцвярджае, што маглі рабіць нелегальную аперацыю або аперыраваць за мяжой. Жанчына двойчы з'яжджала працаваць у Германію, аднак няма дадзеных пра тое, што яе там маглі аперыраваць. Цяпер Шакяйскай бальніцай кіруе той жа доктар Альгірдас Клімайтыс, які ўзначальваў яе і 17 гадоў таму, калі там аперыравалі Балтрушайтытэ. Мілашэне запэўнівала, што пасля выдалення лапаткі Рэвердэна канстатавалі, што "не ўсталявалі пашкоджанні якіх-небудзь унутраных органаў". Нібыта жанчына не звярталася да дактароў і "альбо лячылася, але не прадставіла дакументы, альбо не адчувала болю". "Я некалькі разоў звярталася да ўрачоў, але ў сельскай амбулаторыі нічога не выявілі. Толькі пасля некалькіх візітаў да лекара ў Коўне атрымалася выявіць прычыну боляў", – сказала пацярпелая. Спачатку Балтрушайтытэ ацаніла маральную шкоду ў 1,5 млн. літаў, пазней паменшыла пазоў да 1 млн. У канчатковым варыянце прадстаўлены пазоў на суму 200 000 літаў (каля 58 тысч еўра – “РГ”) – прыкладна 40 літаў за кожны дзень, пражыты з лапаткай Рэвердэна ў жываце. Паўлюс Гаркаўскас, ru.DELFI.lt Фота ru.DELFI.lt Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тое, што 13 гадоў жыла з медыцынскім прыладай даўжынёй 28 см зашытым ў жываце – 200 тысяч літаў. Такі маральную шкоду ад установы "Шакяйская бальніца" спрабуе...
|
|