Затрымалі мінчаніна, які зблудзіў каля мяжы
16.01.2013
—
ЧП
|
![]() На ўчастку памежнай тэрыторыі "Лоша" на Астравеччыне памежны нарад затрымаў 26-гадовага мінчаніна без дакументаў на права знаходжання ў гэтай зоне. Затрыманы часова беспрацоўны. Памежны нарад разам з сабакам знайшоў непадалёк два паходныя заплечнікі і дзве скрынкі з цыгарэтамі. Маладзён адмовіўся прызнаць цыгарэты сваімі. Ён сказаў, што проста шпацыраваў па лесе і зблудзіў. Мінчаніна аформілі як парушальніка памежнага заканадаўства і выпісалі павестку ў аддзел памежнай службы "Гудагай". Цыгарэты таксама дастаўленыя ў аддзел памежнай службы. Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі. Фота obzor.lt Чытайце на гэтую ж тэму: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчастку памежнай тэрыторыі "Лоша" на Астравеччыне памежны нарад затрымаў 26-гадовага мінчаніна без дакументаў на права знаходжання ў гэтай зоне. |
|