Мікрааўтобус трапіў пад фуру. Шасцёра пацярпелых
12.02.2013
—
ЧП
|
Аварыя здарылася ўчора, 11 лютага, каля 15.30 на трасе Мінск – Ашмяны – мяжа Літвы. Як паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці Яўген Дудко, мікрааўтобус з расійскімі нумарамі вёз з Літвы беларускіх дальнабойшчыкаў. Калі ён выязджаў з другараднай паласы на галоўную, не прапусціў фуру з мінскімі нумарамі і адбылося франтальнае сутыкненне. Да таго ж і асфальт быў мокры. Цяпер чатыры пасажыры мікрааўтобуса з пераломамі шпіталізаваныя. Кіроўцу і яшчэ аднаму пасажыру аказаная медыцынская дапамога. Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя здарылася ўчора, 11 лютага, каля 15.30 на трасе Мінск – Ашмяны – мяжа Літвы. |
|