У вёсцы Забалацце забілі жанчыну
04.03.2013
—
ЧП
|
![]() Здарэнне адбылося 1 сакавіка каля 23.30. Па версіі следства, 40-гадовы жыхар дома ў вёсцы Забалацце Альковіцкага сельсавета на Вілейшчыне разам са сваімі знаёмымі выпіваў. Праз некаторы час адзін з прыяцеляў ненадоўга пакінуў гаспадара дома ўдваіх з яго знаёмай. А калі вярнуўся – жанчына была ўжо мёртвай. Стала вядома, што гаспадар і жанчына, пакуль пілі, пасварыліся. Мужчына пачаў яе біць абухом сякеры, рукамі ды нагамі. Згодна з папярэднімі вынікамі судова-медыцынскай экспертызы, жанчына памерла з-за пасттраўматычнага шоку. Цяпер падазраваны затрыманы. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Пра падрабязнасці здарэння паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Настасся РОЎДА. Фота severinform.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося 1 сакавіка каля 23.30.
|
|