У Вільні жорстка забілі прэзідэнта беларускіх суполак у Літве Рамана Вайніцкага, які родам з Валожыншчыны
07.03.2013
—
ЧП
|
![]() Раман Вайніцкі ў сваім кабінеце. Фота Зоі Хруцкай. Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе delfi.lt.Ён быў забіты ў падвале свайго дома. Рукі былі звязаныя, а рот залеплены. Паводле папярэдніх дадзеных, на яго целе знайшлі сляды катаванняў. Яго цела знайшла жонка. Раман Вайніцкі - прэзідэнт згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве ад 2009 года, прадстаўляе беларускую дыяспару ў Сойме Літвы. Намеснік дырэктара беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні. Нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна 17 жніўня 1961 года. Як распавялі delfi.lt яго знаёмыя, апошні час ён быў у паніцы. Раман Вайніцкі даў інтэрв'ю для "РГ" у кастрычніку з нагоды набыцця навучальнай ўстановай, у якой ён працуе, статуса гімназіі ( Ён быў адным з ініцыятараў і арганізатараў стварэння ў Вільні беларускамоўнай навучальнай ўстановы. У гэтай школе ён стварыў музей беларускіх кніг і прадметаў сялянскага быту. Многія з іх ён прывёз са сваёй радзімы - Вішнева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе delfi.lt. |
|