Збіў жонку да разрыву мачавога пузыра
07.03.2013
—
ЧП
|
![]() Суд па гэтай справе адбыўся 12 лютага. Асуджаны – 48-гадовы жыхар вёскі Рымавічы. Мае сярэднюю адукацыю, жанаты, раней не судзімы. Працуе ў лясгасе. Мужчына вечарам шостага кастрычніка 2012 года быў дома са сваёй жонкай. Яны пасварыліся з-за таго, што тая прыйшла дадому п’яная. Раззлаваўшыся, ён не менш за тры разы ўдарыў абутай нагой у жывот жонцы, якая ляжала на зямлі. Потым мужчына зацягнуў яе ў хату, дзе зноў ударыў у ніз жывата. Ад удару жанчына ўпала спіной на ложак, а муж яшчэ не менш за восем разоў ударыў у жывот, пры гэтым рукамі сціскаючы шыю. У выніку у жанчыны разарвала мачавы пузыр, пераломленая рабрына. Гэтыя пашкоджанні адносяцца да цяжкіх, але ў бальніцу яна спачатку не звярталася. Праз некалькі дзён ёй стала горш, жанчыну паклалі ў бальніцу і прааперыравалі. Паводле заключэння экспертаў, абвінавачаны мае сіндром залежнасці ад алкаголю з актыўнай формай. Ён стаіць на ўліку ў доктара-нарколага і мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад алкагалізму. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, небяспечных для жыцця, і прызначыў пакаранне – чатыры гады ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Прыгавор уступіў у законную сілу. Калі мужчына быў пад следствам, ён, прыставіўшы нож да шыі жонкі, пагражаў забіць яе. У адносінах да яго ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа па артыкуле “Пагроза забойствам”. Андрэй ЖУКОЎСКІ, памочнік пракурора Валожынскага раёна. Фота demotivators.org.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд па гэтай справе адбыўся 12 лютага. |
|