Рамантычны вечар смаргонца закончыўся бальнічным ложкам
29.03.2013
—
ЧП
|
Відавочна, не тым павінна была скончыцца сустрэча са знаёмай для 52-гадовага жыхара Смаргоні. А пачыналася ўсё быццам нядрэнна… Прыемныя размовы стваралі ілюзію рамантыкі, якая паступова знікала з кожнай перакуленай чаркай спіртнога. У выніку ж атрымалася, што паміж жанчынай і яе кавалерам разгарэўся скандал. Жанчына не даравала крыўды і стукнула сабутэльніку нажом у грудзі. Начальнік Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік юстыцыі Андрэй Рэзін: – У той вечар жанчына прыйшла дадому да пацярпелага. Яны разам выпівалі. Ні з таго, ні з сяго падазраваная пачала вучыць мужчыну як жыць, на што той адказаў ненарматыўнай лексікай. Абразу дама дараваць не змагла і, схапіўшы кухонны нож, ўдарыла крыўдзіцеля ў грудзі. Мужчына так і застаўся сядзець у крэсле. Жанчына, убачыўшы, што нарабіла, пабегла да суседкі. Ёй расказала, што адбылося, і папрасіла выклікаць “хуткую дапамогу”. Хутка мужчыну шпіталізавалі. Аб крымінальным характары атрыманай траўмы лекары паведамілі ў міліцыю. Цяпер жанчына затрыманая і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Узбуджаная крымінальная справа. Жыццю пацярпелага ўжо нічога не пагражае. Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота ladysweet.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Відавочна, не тым павінна была скончыцца сустрэча са знаёмай для 52-гадовага жыхара Смаргоні. А пачыналася ўсё быццам нядрэнна… |
|