Сёння ноччу на Астравеччыне цудам выратаваўся ад пажару мужчына. 21.by

Сёння ноччу на Астравеччыне цудам выратаваўся ад пажару мужчына

22.04.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У МНС пазванілі ўжо з раённай бальніцы.

Пажар здарыўся ў вёсцы Мільцэі ў доме, дзе жылі двое родных братоў.

У той вечар яны выпівалі, пасля чаго старэйшы брат пайшоў у суседнюю вёску. Малодшы ж застаўся дома, затапіў печку і вырашыў прылегчы ды адпачыць.

Як аказалася, над дзверцамі ў печы была расколіна. Адтуль выпаў вугалёк і пачаўся пажар.

Калі мужчына прачнуўся, усё было ў дыму. Ён дапоўз да вакна і выбраўся наружу. У дом пачало ўрывацца паветра, і з’явілася полымя.

Мужчына пайшоў прасіць дапамогі да суседкі. Яна пазваніла ў “Хуткую дапамогу”, а адтуль пазванілі ў МНС.

Пра здарэнне паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць.

Настасся РОЎДА.

Фота cioccas.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика