Муж з жонкай пайшлі складаць дровы, а калі вярнуліся, то пяць мільёнаў рублёў зніклі
24.04.2013
—
ЧП
|
Крадзеж адбыўся ўчора раніцай, паміж 8.30 і 9.40, у вёсцы Дземідовічы. Учора раніцай гаспадар дома, дзе адбыўся крадзеж, пайшоў складваць дровы ў павець. Праз паўгадзінкі да яго далучылася і гаспадыня. Яна зачыніла дзверы на засаўку, замацавала дротам і пайшла. Праз гадзінку яны вярнуліся. Дзверы былі некранутыя. Калі жанчына сабралася пайсці ў краму, зірнула ў кашалёк. Тут яна і зразумела, што ў доме нехта быў. Толькі тады яна ўбачыла, што ў адным акне не хапае шыбы, а расада, што стаяла на падаконніку, скінутая на зямлю. Глянула ў шафу, дзе таксама ляжалі грошы, і тых не аказалася. Злодзея пакуль што не знайшлі. Пра здарэнне расказала следчы Валожынскага раённага следчага камітэта Аксана Сагадзін. Настасся РОЎДА. Фота pochitat.com. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крадзеж адбыўся ўчора раніцай, паміж 8.30 і 9.40, у вёсцы Дземідовічы.
|
|