У Мядзеле сусед хацеў выратаваць гаспадара кватэры ад пажару і атрымаў 30% апёкаў цела. 21.by

У Мядзеле сусед хацеў выратаваць гаспадара кватэры ад пажару і атрымаў 30% апёкаў цела

30.04.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння ноччу ў Мядзеле ў чатырохпавярховым доме па вуліцы 17 Верасня здарыўся пажар. Пацярпелі двое.

МНС выклікала гаспадыня дома, дзе каля дзвюх гадзін ночы пачаўся пажар. Яна прачнулася ад паху дыму, выбегла на калідор і пачала зваць на дапамогу.

У гэты час 55-гадовы сусед зверху адчуў, што недзе нешта гарыць і прыбег на дым. Ён кінуўся ў кватэру ратаваць гаспадара і адразу забег на кухню. Менавіта там было полымя.

Аднак на кухні гаспадара не аказалася.

Віноўніка пажару, 55-гадовага гаспадара, выратавалі супрацоўнікі МНС.

Ён курыў на кухні ў мяккім крэсле, не патушыў акурак і пайшоў у залу. Там яго і знайшлі.

І яго, і суседа шпіталізавалі.

Стан здароўя гаспадара кватэры ўжо нармалізаваўся.

У суседа ж апёкі 30% цела.

Пра здарэнне расказаў намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Алег ВАРАБЕЙ.

Настасся РОЎДА.

Фота tvoya-gazeta.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ноччу ў Мядзеле ў чатырохпавярховым доме па вуліцы 17 Верасня здарыўся пажар. Пацярпелі двое.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика