Выпускнікам забаранілі пускаць кітайскія ліхтарыкі і набываць на святкаванні шары з гаручымі газамі
16.05.2013
—
ЧП
|
На працоўным нарадзе ў старшыні Мінскага аблвыканкама прынялі рашэнне забараніць выкарыстанне піратэхнічных вырабаў і адкрытага агню падчас святкаванняў выпускных і “Апошніх званкоў”. Тлумачаць гэта наступным чынам: – Усё хараство ліхтарыка ў адкрытым агні. А паколькі траекторыю яго палёту прадказаць немагчыма, ліхтарык можа паляцець куды заўгодна і спыніцца, напрыклад, на даху дома, балконе, ўляцець у адкрытае акно. Такі некантралюемы палёт можа стаць прычынай пажару. Калі вы хочаце ўпрыгожыць залу паветранымі шарамі альбо надзіманымі дэкарацыямі, ні ў якім разе нельга напаўняць іх гаручымі газамі (напрыклад, вадародам альбо метанам), бо можа здарыцца выбух. Паводле Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Фота levmax.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працоўным нарадзе ў старшыні Мінскага аблвыканкама прынялі рашэнне забараніць выкарыстанне піратэхнічных вырабаў і адкрытага агню падчас святкаванняў...
|
|