Пайшоў на Радаўніцу на могілкі. Раніцай у міліцыі расказалі, што кідаўся на людзей з нажом
16.05.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося каля 23 гадзін вечара на Радаўніцу, 14 мая. Тры сябры вырашылі прагуляцца па горадзе. Аднаму хлопцу – 21, другому – 22, а трэцяму – 23. – Шпацыравалі яны каля стаматалагічнай паліклінікі. За імі ішла маладая пара з дзіцем, – кажа следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Марына Рагінская. Насустрач маладзёнам ішоў п’яны мужчына. Яго кідала ў розныя бакі. Ён падышоў да аднаго з сустрэчных хлопцаў і ўдарыў нажом у шыю, той яго адштурхнуў ад сябе, але мужчына не зваліўся з ног, а, прамармытаўшы нешта сабе пад нос, пайшоў далей. Хуліган паспрабаваў ударыць нажом і мужчыну, які ішоў са сваёй сям’ёй, але ў яго не атрымалася. Мужчына паспеў ад яго адысці. Хлопец жа адразу не адчуў болю, а калі дакрануўся да шыі – з яе капала кроў. Яго сябры пабеглі за хуліганам, павалілі на зямлю і выклікалі міліцыю. Калі мужчына працверазеў, то сказаў, што акрамя таго, што быў у гэты дзень на могілках, нічога не памятае. Цяпер 49-гадовы мужчына можа быць пакараны на тэрмін ад трох да пяці гадоў умоўна ці ад трох да 10 гадоў пазбаўлення волі. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота cdn1.img22.rian.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося каля 23 гадзін вечара на Радаўніцу, 14 мая. |
|