Учора вечарам на станцыі Алёхнавічы мужчына сядзеў на рэйках. Ён загінуў пад цягніком
23.05.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося 21 мая калі 21.30. У гэты час на станцыі нікога не было і адзінымі сведкамі смерці чалавека сталі машыніст і яго памочнік. Аднак яны заўважылі яго вельмі позна, калі выратаваць мужчыну было папросту немагчыма. Машыніст сігналіў чалавеку на рэйках, уключыў экстраннае тармажэнне, але спыніцца цягнік так хутка не мог, а мужчына не рэагаваў і працягваў сядзець без руху. Яму быў 61 год. Рэгістрацыі не было. З родных застаўся адзін брат. Пра здарэнне расказала супрацоўнік маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Таццяна Субач. Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося 21 мая калі 21.30.
|
|