Так стараліся скрасці скутар, што выламалі руль
28.05.2013
—
ЧП
|
![]() У суботу, 25 мая, у Маладзечне на стаянцы каля дома ў мужчыны скралі скутар. Ішлі а чацвёртай гадзіне раніцы трое маладзёнаў. Вырашылі яны скрасці скутар, а ён – не заводзіцца. Тады хлопцы сталі яго штурхаць. Ды так штурхалі, што выламалі руль. – Раніцай скутара на стаянцы ўжо не было і мужчына вырашыў звярнуцца ў міліцыю, – кажа старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч. Ужо на наступны дзень скутар знайшлі. Зладзеі нідзе не працуюць, да таго ж адзін з маладзёнаў раней быў ўжо судзімы. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота chopper-bike.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 25 мая, у Маладзечне на стаянцы каля дома ў мужчыны скралі скутар.
|
|