Разам з пачаткам канікулаў ДАІ пачынае акцыю “Увага – дзеці!”
31.05.2013
—
ЧП
|
Ад 27 мая да 7 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ладзіць спецыяльнае мерапрыемства пад дэвізам “Увага – дзеці!” Яго мэта – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Паважаныя кіроўцы! Будзьце асабліва асцярожныя, калі праязджаеце паблізу дзіцячых садкоў, лагераў, школ, стадыёнаў, сквераў і паркаў. Памятайце, што дзецям уласцівая няўважлівасць, а ў нашых сілах папярэдзіць гора і зрабіць канікулы не толькі радаснымі, але і бяспечнымі. Паважаныя бацькі! Калі вы адпраўляеце дзіця на адпачынак у вёску альбо аздараўленчы лагер, абавязкова паразмаўляйце з ім аб дарожнай бяспецы. Патлумачце, што ні ў горадзе, ні ў вёсцы нельга ні на хвіліну страчваць увагу паблізу дарог. Нагадайце дзіцяці, як правільна кіраваць веласіпедам, што нельга гуляць на дарозе і ўзгадайце пра небяспечнае захапленне паганяць на матацыкле. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці. Фота kazanfirst.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 27 мая да 7 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ладзіць спецыяльнае мерапрыемства пад дэвізам “Увага – дзеці!”
|
|