У Ашмянскім раёне інспектар ДАІ і пажарны апавяшчальнік выратавалі мужчыну ад смерці
12.06.2013
—
ЧП
|
У аўторак, 11 чэрвеня, раніцай, у вёсцы Замасцяны Ашмянскага раёна здарыўся пажар. – Пра тое, што з хаты ідзе дым, паведаміў выратавальнікам інспектар ДАІ, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская. На месца пажару выехалі выратавальнікі з Ашмянаў і Смаргоні. Калі пажарныя прыехалі, мужчына ўжо быў на дварэ. Ён прачнуўся ад сігналу пажарнага апавяшчальніка і хутка выбег з хаты. У выніку пажару згарэў дах дома, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Мужчыну 46 гадоў, нідзе не працуе. Суседзі сказалі, што вечарам ён выпіваў. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота 112.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 11 чэрвеня, раніцай, у вёсцы Замасцяны Ашмянскага раёна здарыўся пажар.
|
|