У Смаргонскім раёне мужчына спаліў легкавы аўтамабіль стрыечнага брата. 21.by

У Смаргонскім раёне мужчына спаліў легкавы аўтамабіль стрыечнага брата

11.07.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Засеўшы ў канаве непадалёк ад лесу, 31-гадовы жыхар Смаргонскага раёна раззлаваўся настолькі, што абліў растваральнікам рыззё і кінуў яго на панэль, пасля чаго пстрыкнуў запалкай аб карабок. "Сітраен-Джампер" выгараў цалкам.

Гэтая гісторыя пачалася з таго, што гаспадар спаленага аўтамабіля двойчы за год трапіў за кіраванне машынай у нецвярозым стане, за што суд наклаў на яго штраф звыш трыццаці мільёнаў рублёў.

Гэтыя грошы ён пазычыў у маці стрыечнага брата, пакінуўшы ёй у заклад аўтамабіль. Калі прыйшоў час плаціць па рахунках, пацярпелы з’явіўся, каб вярнуць доўг, але бакі паразумення ў канчатковым памеры сумы не знайшлі. У выніку –аўтамабіль так і застаўся стаяць.

Падпіўшы, стрыечны брат пацярпелага паехаў на гэтай машыне ў бок лесу, там засеў і, паддаўшыся эмоцыям, спаліў аўтамабіль. Акрамя нанесенага сваякам матэрыяльнага ўрону, маглі загарэцца дрэвы, што растуць непадалёк. А гэта магло скончыцца сур’ёзным пажарам.

Цяпер узбуджаная крымінальная справа.

Ігар БЕЛАЗЁРАЎ, uvd.grodno.by.

Фота 2.bp.blogspot.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Засеўшы ў канаве непадалёк ад лесу, 31-гадовы жыхар Смаргонскага раёна раззлаваўся настолькі, што абліў растваральнікам рыззё і кінуў яго на панэль, пасля чаго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика