У Вілейцы на пажары загінуў мужчына
03.09.2013
—
ЧП
|
Учора, 2 верасня, каля 11.30 вілейскім выратавальнікам паведамілі пра пажар па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Каб яго ліквідаваць, накіравалі тры аўтацыстэрны. Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, з вокнаў і дзвярэй дома вырываліся клубы дыму. – Пасля таго, як патушылі пажар, у спальні на канапе знайшлі абгарэлае цела чалавека, – паведаміў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Яўген Камароў. – Загінуў 44-гадовы жыхар Вілейкі. У доме закурадымленыя памяшканні, абгарэла канапа. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Аддзел інфармацыі. Фота lioznonews.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 2 верасня, каля 11.30 вілейскім выратавальнікам паведамілі пра пажар па вуліцы Інтэрнацыянальнай.
|
|