Чатыры ДТЗ за выхадныя
20.09.2013
—
ЧП
|
Вечарам 13 верасня 21-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля ВАЗ пад’язджаў да Гарадка. Ля дома №90 на закругленні ўлева ён з’ехаў у кювет. Кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыў умовы дарогі і надвор’я. Ён наехаў на бетонны насціл на ўездзе ў двор. Ад удару атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю, распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош. З розніцай у некалькі хвілін аварыя здарылася ў самім Маладзечне. 34-гадовы кіроўца “Фольксвагена-Гольф” на вуліцы Будаўнікоў наехаў на 50-гадовага пешахода. Пешаход быў у межах бачнасці рэгулюемага пешаходнага перахода, але пераходзіў ва неўстаноўленым месцы. Пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні. У суботу, 14 верасня, каля 20.30 20-гадовы маладзечанец кіраваў “Маздай”. На перасячэнні Вялікага Гасцінца і вуліц Буйніцкага-Машэрава ён на зялёнае святло паварочваў улева. Маладзён не саступіў “Аўдзі А4”, якая ехала насустрач. З-за сутыкнення 30-гадовы пасажыр “Аўдзі”, жыхар Насілава, атрымаў пашкоджанні. Ноччу 15 верасня 36-гадовы жыхар Мінска рушыў на БМВ Х5 у бок Маладзечна. У мястэчку Краснае на вуліцы Першага мая наехаў на 24-гадовага жыхара Мінска. Пацярпелы пераходзіў дарогу ва неўстаноўленым месцы. Яго даставілі ў рэанімацыю. Сяргей Бартош звяртае ўвагу: ад пачатку верасня маладзечанскае ДАІ затрымала 36 чалавек, якія ўжывалі алкаголь да ці адразу пасля дарожна-транспартных здарэнняў. 14 чалавек не мелі правы адпаведнай катэгорыі, калі кіравалі аўтамабілем. Зоя ХРУЦКАЯ. фота pushkin.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 13 верасня 21-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля ВАЗ пад’язджаў да Гарадка. Ля дома №90 на закругленні ўлева ён з’ехаў у кювет. |
|