На Мядзельшчыне рыхтаваліся да “Хаўера”. 21.by

На Мядзельшчыне рыхтаваліся да “Хаўера”

27.09.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На Мядзельшчыне 25 верасня адбыліся вучэнні па падрыхтоўцы да ліквідацыі надзвычайных сітуацый у зімовы перыяд – накшталт такіх, якія былі ў сакавіку ў Беларусі падчас цыклону “Хаўер”.

Падчас вучэнняў імітавалі сітуацыю, калі ва ўмовах моцнага снегападу адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў і аўтобуса, і на дарозе з’явіўся затор, паведаміў намеснік начальніка райаддзела на надзвычайных сітуацыях Андрэй Матняк.

Правяралі зладжанасць дзеянняў у гэтай сітуацыі розных службаў: выратавальнікаў, міліцыянераў, дарожнікаў, медыкаў і нават прадстаўнікоў райпо (яны мусяць забяспечваць кіроўцаў гарачым харчаваннем).

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота 112.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мядзельшчыне 25 верасня адбыліся вучэнні па падрыхтоўцы да ліквідацыі надзвычайных сітуацый у зімовы перыяд – накшталт такіх, якія былі ў сакавіку ў Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика