Пінская прадпрымальніца трапіла ў лякарню пасля рэйду падаткавікоў, а праз некалькі дзён памерла. 21.by

Пінская прадпрымальніца трапіла ў лякарню пасля рэйду падаткавікоў, а праз некалькі дзён памерла

22.10.2013 09:58 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо некалькі дзён на пінскім калгасным рынку, што на вуліцы Ленінградскай, абмяркоўваюць трагічны выпадак.

15 кастрычніка 60-гадовая прадпрымальніца Людміла Трафімовіч страціла прытомнасць падчас шматгадзіннай праверкі яе шапіка мясцовымі падаткавікамі. Жанчыну шпіталізавалі ў Пінскую лякарню, аднак 19 кастрычніка яна памерла. Варта адзначыць, што прадпрымальнікаў, працуючых на рынку, абурылі паводзіны супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Па словах відавочцаў, калі сталая жанчына самлела і павалілася на падлогу, падаткавікі з жартамі выйшлі папаліць, а хуткую дапамогу выклікалі суседзі прадпрымальніцы. Цяпер пінскія дробныя бізнэсоўцы збіраюць грошы, каб перадаць сям'і памерлай жанчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людміла Трафімовіч страціла прытомнасць падчас шматгадзіннай праверкі яе шапіка мясцовымі падаткавікамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика