Дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку выратавалі мужчыну
22.10.2013
—
ЧП
|
Учора каля 22.30 жанчына з вёскі Шчыпанавічы пачула гук пажарнага апавяшчальніка, выглянула на вуліцу, а там з дома суседзяў ідзе дым. Апавяшчальнік знаходзіўся не ў кватэры, а на знешнім баку дома. Таму суседцы было добра чуваць. Яна адразу ж выклікала выратавальнікаў, якія паспелі выратаваць гаспадара кватэры №2, дзе і пачаўся пажар. Дом двухкватэрны. Жыхары кватэры №1 самі выйшлі на вуліцу, стаялі ды нечага чакалі, але ў МНС не званілі. Пацярпелы гаспадар цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі Ашмянскай ЦРБ. У яго вострае атручэнне прадуктамі гарэння. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Пра здарэнне расказаў начальнік цэнтра прапаганды і навучання Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Маслаў. Настасся РОЎДА. Фота retech.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора каля 22.30 жанчына з вёскі Шчыпанавічы пачула гук пажарнага апавяшчальніка, выглянула на вуліцу, а там з дома суседзяў ідзе дым.
|
|