Згарэлі два хлявы і дом − вынік пажару ў Смаргонскім раёне (ВІДЭА)

25.10.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


23 кастрычніка адбыўся пажар у нежылым памяшканні ў Шыматаве.

Узгаранне выявілі занадта позна, і агонь да прыбыцця байцоў МНС паспеў перакінуцца на суседнія гаспадарчыя пабудовы і дом. Гаспадар жыве ў райцэнтры, яго жыллё даўно пустуе. Са слоў суседзяў, адзін з хлявоў для распівання спіртных напояў і начлежак часам выкарыстоўвалі выпадковыя неўпаўнаважаныя асобы. Не выключана, што іх неасцярожнае абыходжанне з агнём і паслужыла прычынай узгарання. Вынік – дом пашкоджаны полымем, а два хлявы знішчаныя.

МНС нагадвае: у Гродзенскай вобласці праходзіць акцыя “Бяспечнае суседства” . Калі вам вядомыя выпадкі выкарыстання непрыдатных і пустых будынкаў, гарышчаў і скляпоў для распівання спіртных напояў, начлежак асоб без пэўнага месца жыхарства, просім паведамляць аб гэтым па тэлефонах 101, 102 або 112. Ананімнасць званкоў гарантуецца. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя дапаможа захаваць чалавечыя жыцці і матэрыяльныя каштоўнасці.

Паводле mchs.gov.by





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 кастрычніка адбыўся пажар у нежылым памяшканні ў Шыматаве.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика