Ашмянская мытня канфіскавала гарналыжныя чаравікі на 210 мільёнаў
02.11.2013
—
ЧП
|
![]() Першага лістапада на мытным пасту “Катлоўка” канфіскавалі вялікую партыю гарналыжных чаравікаў. Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведамілі ў аддзеле ідэалогіі Ашмянскай мытні. Падчас агляду грузу былі выяўленыя тавары, не названыя ў таварасуправаджальных дакументах. Акрамя заяўленага тавару, які ўяўляе сабой пластмасавы чаравік з замацаваннямі, у сярэдзіне кожнага такога чаравіка быў устаўлены ўнутраны боцік з “язычком”. Усяго выявілі 116 незадэклараваных “боцікаў”. − Відаць, у Казахстане надта літаральна зразумелі прыказку: “Рыхтуй сані летам”. Менавіта ў Казахстан і накіроўваліся аксесуары для гэтага экстрэмальнага віду спорту, − гавораць супрацоўнікі Ашмянскай мытні. У адпаведнасці з заканадаўствам не задэклараваны тавар на агульную суму 210 мільёнаў рублёў канфіскаваны. Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Наталля ТУР. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага лістапада на мытным пасту “Катлоўка” канфіскавалі вялікую партыю гарналыжных чаравікаў. |
|