Праз тыдзень пошукаў зніклага інваліда знайшлі ў павеці ў вёсцы Суднікі
22.11.2013
—
ЧП
|
Мужчыну знайшлі ўчора, 21 лістапада, у шасці кіламетрах ад вёскі Ілья, дзе ён жыў. Зараз ён у рэанімацыйным аддзяленні Вілейскай ЦРБ. 58-гадовы мужчына прапаў удзень 17 лістапада. Цягам тыдня супрацоўнікі міліцыі яго шукалі па ваколіцах. Аднак знайшлі жыхары вёскі Суднікі, якія пазванілі ў міліцыю і сказалі, што ў іх павеці незнаёмы мужчына. – Хутчэй за ўсё, ён туды патрапіў, пайшоўшы праз лес, – мяркуе намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – У лесе мы яго і шукалі, не абміналі і розныя закавулкі. Настасся РОЎДА. Фота postawy.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыну знайшлі ўчора, 21 лістапада, у шасці кіламетрах ад вёскі Ілья, дзе ён жыў. Зараз ён у рэанімацыйным аддзяленні Вілейскай ЦРБ.
|
|