Карупцыя ва ўладзе на Вілейшчыне: узбудзілі дзве крымінальныя справы
30.11.2013
—
ЧП
|
Узбуджаныя крымінальныя справы ў адносінах да былога старшыні Любанскага сельвыканкама і прадстаўніка кіраўніцтва ПМК-185 Вілейкі. У раёне створаная каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Яе пасяджэнне ў Вілейскім раёне адбылося 29 кастрычніка. Падчас нарады разгледзелі эфектыўнасць мер, што прымаюцца па супрацьдзеянні карупцыі і эканамічным злачынствамна тэрыторыі раёна. Сёлета шэраг выяўленых злачынстваў тычыўся найбольш важных сфер жыццядзейнасці грамадства: дзяржаўнай улады і кіравання, сферы будаўніцтва жылля. Пра гэта сведчыць узбуджэнне крымінальных спраў па фактах крадзяжоў шляхам злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі былога старшыні Любанскага сельскага выканаўчага камітэта, прадстаўніка кіраўніцтва ПМК-185 Вілейкі. Дзейнасць праваахоўных органаў нярэдка з’яўляецца выніковай толькі тады, калі знаходзяць так званую “бытавую” карупцыю. Карупцыйныя “пагадненні” больш высокага і схаванага ўзроўню часта застаюцца незаўважанымі. У поўнай меры дабіцца ліквідацыі негатыўных змяненняў у сферы барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй на тэрыторыі Вілейскага раёна сёлета не ўдалося. Запланаваны шэраг арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, накіраваных на ўзмацненне барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. У прыватнасці, прыйшлі да высновы, што з карупцыяй не павінны змагацца толькі праваахоўныя органы. Як паказваюць пракурорскія праверкі, праца спецыяльных камісій у дзяржаўных органах і арганізацыях па супрацьдзеянні карупцыі часта носіць фармальны характар і не адказвае іх прызначэнню. Карупцыя пачынаецца з малога, калі, напрыклад, у падпарадкаванні чыноўнікаў працуюць іх блізкія сваякі, якія карыстаюцца заступніцтвам па службе, тэхніка прадпрыемства выкарыстоўваецца для будаўніцтва дома чыноўніка. Таму задача ўсіх праваахоўных органаў – прымаць прафілактычныя меры па недапушчэнні не толькі злачынстваў, але і карупцыйных правапарушэнняў. Так, згодна з ч. 1 арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, разам з іншымі абмежаваннямі, дзяржаўная службовая асоба не ў праве выконваць іншую аплатную работу, не звязаную з выкананнем працоўных абавязкаў па месцы асноўнай працы (акрамя выкладчыцкай, навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі). Падчас адной з праверак пракуратурай Вілейскага раёна ўстаноўлена, што кіраўнік аднаго з філіялаў акцыянерных таварыстваў, з доляй дзяржаўнай уласнасці 99%, займаў пасаду старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыва ў Вілейцы. Там ён таксама атрымліваў заработную плату як кіраўнік кааператыва. Па выяўленых пракуратурай Вілейскага раёна парушэннях гэтай службовай асобе вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці падобных парушэнняў надалей і магчымым яго вызваленні ад займаемай пасады кіраўніка філіяла. Вадзім ШУКРЫНАЎ, пракурор Вілейскага раёна. Карыкатура rferl.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узбуджаныя крымінальныя справы ў адносінах да былога старшыні Любанскага сельвыканкама і прадстаўніка кіраўніцтва ПМК-185 Вілейкі.
|
|