Хiтрыкi не спрацавалi
04.12.2013
—
ЧП
|
Гродзенскія пагранiчнікі затрымалі трох грамадзян Непала пры спробе парушэння беларуска-польскай мяжы. Трыццатага лістапада пры праверцы ўчастка сігналізацыйнага комплексу пагранічны нарад выявіў, што ў бок беларуска-польскай мяжы прайшлі трое мужчын. Пры гэтым у ходзе праверкі кантрольна-следавай паласы ўстаноўлена: той, хто пакінуў сляды, рухаўся спінай наперад. — У выніку пошукавых дзеянняў на прыгранiчнай тэрыторыі затрымалi трох мужчын, — распавёў прэс-сакратар Гродзенскай пагрангрупы Сяргей Шумейка. — У ходзе першаснага разбору ўстаноўлена, што затрыманыя спрабавалі перасячы дзяржаўную мяжу з Беларусі ў Польшчу пешшу. Дакументаў у іх пры сабе не было. У дачыненні да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. Зараз праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якiя маюць дачыненне да перапраўкi нелегалаў праз мяжу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскія пагранiчнікі затрымалі трох грамадзян Непала |
|