Гарэў дом у вёсцы Мокрыца на Мядзельшчыне
13.12.2013
—
ЧП
|
![]() Паведамленне пра пажар у доме ў вёсцы Мокрыца Занарацкага сельсавета паступіла каля трынаццаці гадзін 11 снежня. Патэлефанавала 18-гадовая дачка гаспадароў. Яна ў гэты час была дома, глядзела тэлевізар. Раптоўна знікла электрычнасць. Дзяўчына выйшла з пакоя паглядзець, што зрабілася, і ўбачыла дым. Выбегла з хаты і патэлефанавала па нумары “101”. – Па прыбыцці на месца выратавальнікі ўбачылі задымленне ў доме, адкрытага полымя не было, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. – У выніку пажару выгарэў пакой дома, знішчана маёмасць у ім. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Аддзел інфармацыі. Фота uralpolit.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне пра пажар у доме ў вёсцы Мокрыца Занарацкага сельсавета паступіла каля трынаццаці гадзін 11 снежня.
|
|