На Вілейшчыне да смерці збілі жанчыну
14.12.2013
—
ЧП
|
У шэсць гадзін вечара 11 снежня ў вёсцы Кавалі ў сваім доме знайшлі труп 50-гадовай жанчыны: на ім былі сляды збіцця. Устаноўлена, што гадзінай раней у сварцы пасля сумеснага распівання спіртнога яе збіў качаргой і драўлянай палкай 43-гадовы сужыцель. Ён быў раней судзімы, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Мужчына затрыманы. Вілейскі райаддзел следчага камітэта Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу: гэткія дзеянні могуць быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці год. Аддзел інфармацыі. Фота gazetavv.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шэсць гадзін вечара 11 снежня ў вёсцы Кавалі ў сваім доме знайшлі труп 50-гадовай жанчыны: на ім былі сляды збіцця. |
|