Крадзеж у навагоднім стылі здзейснены ў Гомелі.
24.12.2013
—
ЧП
|
На Цэнтральным рынку горада беспрацоўны жыхар Хойнікаў звярнуў увагу на сімпатычнага цацачнага Дзеда Мароза, што граў на музычных інструментах каля аднаго з павільёнаў.
Прыняўшы выгляд зацікаўленага пакупніка, госць Гомеля назiраў за прадаўцом. Скарыстаўшы момант, схапіў навагоднюю цацку і паспрабаваў растварыцца з ёй сярод рыначнага люду. Але гандляр не згубіў пільнасць, схапіў за руку злодзея і выклікаў міліцыю. Улічваючы крымінальнае мінулае беспрацоўнага (у апошні раз ён быў асуджаны за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду ў 2012-м), хутчэй за ўсё, новы 2014 год яму давядзецца сустрэць за жалезнымі дзвярыма міліцэйскага ізалятара. Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Цэнтральным рынку горада беспрацоўны жыхар Хойнікаў звярнуў увагу на сімпатычнага цацачнага Дзеда Мароза, што граў на музычных інструментах каля аднаго з...
|
|