У Маладзечне дзяўчаты скралі грошы ў кавалераў, якія запрасілі іх у госці
26.12.2013
—
ЧП
|
200 долараў і мабільны тэлефон скралі ў сваіх выпадковых знаёмых двое дзяўчат з Маладзечна. Дзяўчаты 17 і 18-гадовага ўзросту 17 снежня адпачывалі ў адной з гарадскіх кавярняў. Там яны пазнаёміліся з маладымі людзьмі. Час набліжаўся за закрыцця кавярні і хлопцы, не жадаючы развітвацца з упадабанымі дзяўчатамі, запрасілі іх прадоўжыць вечар у гасцініцы “Маладзечна”. Адзін з хлопцаў, які быў прыезджы, на сваё імя зняў два нумары ў гасцініцы. У адным з нумароў кампанія працягвала знаёмства: распівалі спіртныя напоі, весяліліся. Праз некаторы час адна з дзяўчат адлучылася быццам у прыбіральню. А па дарозе захапіла з сабой куртку свайго новага знаёмага. У прыбіральні дзяўчына дастала з кішэні партаманет, узяла адтуль 200 долараў, але калі вяртала партаманет зноў у кішэнь, прамахнулася, і ён застаўся ляжаць на падлозе ў прыбіральні. Дзяўчына, як ні ў чым не бывала, вярнулася за стол, гутарка працягвалася. Калі ж хлопцы выйшлі з пакоя пакурыць, яна перадала 100 долараў сваёй сяброўцы, падзялілася скрадзеным пароўну. Дзяўчаты, карыстаючыся тым, што хлопцы выйшлі з пакоя, хуценька зазбіраліся дадому, прыхапіўшы з сабой і мабільны тэлефон аднаго з кавалераў. Сыходзілі па-англійску, не развітаўшыся. Але па нейкай фатальнай выпадковасці адна з дзяўчат забылася свой мабільны тэлефон. Мусілі вярнуцца. А хлопцы ўжо ў гэты час не далічыліся грошай і свайго тэлефона, выклікалі міліцыю. Пры аглядзе ў дзяўчат і знайшлі скрадзеныя рэчы і грошы. Узбуджаная справа па артыкуле 205 ч. 2 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дзяўчаты нідзе не вучыліся, адна з іх нават не працавала, − паведаміла “Рэгіянальнай газеце” Марына Рагінская, следчы па асабліва важных справах Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта Маладзечна. Наталля ТУР. Фота x2.kiev.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
200 долараў і мабільны тэлефон скралі ў сваіх выпадковых знаёмых двое дзяўчат з Маладзечна. |
|