Пільны Дзед Мароз
28.12.2013
—
ЧП
|
Выратавальнікі Мінскай вобласці прапагандуюць бяспечны Новы год. І робяць яны гэта па-святочнаму — у вобразах казачных персанажаў. Напрыклад, Дзед Мароз і Снягурка напярэдадні Новага года наведвалі буйныя гандлёвыя цэнтры і прыходзілі ў госці да шматдзетных сем’яў Лагойскага раёна. Яны падрабязна расказвалі, што нядбайнасць з феерверкамі, петардамі і агнём можа прывесці да самых сумных наступстваў і азмрочыць любую ўрачыстасць. У іншых рэгіёнах супрацоўнікі МНС у вобразах казачных персанажаў таксама сустракаюцца з дзецьмі і дарослымі, каб нагадаць, што ў час свят нельга забываць аб бяспецы. Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» будзе доўжыцца да 28 снежня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выратавальнікі Міншчыны прапагандуюць бяспечны Новы год
|
|