На Мядзельшчыне падпалілі аўтамашыну
19.01.2014
—
ЧП
|
У к. п. Нарач (Купа) 16 студзеня падпалілі іншамарку. Адбылося гэта каля васьмі гадзін вечара. Загарэўся аўтамабіль “Хонда фіт”, які знаходзіўся на стаянцы ля дома па вуліцы Кастрычніцкай. Невядомы разбіў шкло ў дзверцы машыны і закінуў каністру з бензінам. Загаранне заўважылі гаспадары, і самі патушылі полымя. Для гэтага скарысталіся вогнетушыцелем. У выніку пашкоджаны салон аўтамабіля. Страты ацэнены ў 20 мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці. Вінаваты можа быць пакараны абмежаваннем волі на тэрмін да пяці год ці пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці год. Аддзел інфармацыі. Фота dumskaya.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У к. п. Нарач (Купа) 16 студзеня падпалілі іншамарку. Адбылося гэта каля васьмі гадзін вечара. |
|