Аварыя на дарозе Ракаў-Івянец. Кіроўца шпіталізаваны
20.01.2014
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося ў ноч на 19 студзеня на дарозе Ракаў-Івянец паблізу вёскі Падневічы. Кіроўца, 37-гадовы мужчына, не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль “Пежо-405” з’ехаў на ўзбочыну і ўдарыўся ў дрэва. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў у выманні пацярпелага з салона аўтамабіля. Кіроўца са шматлікімі пераломамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Валожынскай бальніцы, − паведаміў “РГ” старшы інспектар інспекцыі Валожынскага Дзяржпажарнагляду Алег Калітнік. Наталля ТУР. Фота 112.by.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ў ноч на 19 студзеня на дарозе Ракаў-Івянец паблізу вёскі Падневічы.
|
|