Гарэў дом у Снежкаве ля Вілейкі: гаспадыня з дачкой тушылі самі
20.02.2014
—
ЧП
|
Раніцай 12 лютага загарэўся жылы дом у вёсцы Снежкава. Паведамленне пра гэта паступіла а палове шостай, паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк. Загаранне заўважыла дачка гаспадыні, і разам яны патушылі яго. У выніку абгарэў шклопакет, аплаўлены сайдынг на плошчы ў чатыры квадратныя метры, пашкоджаная канапа, якая стаяла на вуліцы. Гаспадыня патэлефанавала адразу ў райаддзел унутраных спраў, бо ўзнікла падазрэнне на падпал. Аднак устаноўлена, што яго не было. Верагодна, прычына – неасцярожнасць пры курэнні. Загаранне магло ўзнікнуць ад акурка, які вечарам кінуў госць ля канапы. Адтуль і пачалося ўзгаранне. Аддзел інфармацыі. Фота pro-goroda.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 12 лютага загарэўся жылы дом у вёсцы Снежкава.
|
|