Пабудова, аздобленая сінтэтычнымі матэрыяламі, разгаралася ўсё больш і больш. Служба МНС сцягнула ўсе сілы для барацьбы з агнём і не дала яму перакінуцца на бліжэйшыя пабудовы. На шчасце, насупраць пажарышча знаходзіцца возера Снуды, адкуль бесперапынна ў брандсбойты падавалася вада. А калі б выратавальнікам кожны раз даводзілася адлучацца на запраўку, урон быў бы значна большы.
Прычыны пажару высвятляюцца.