На Ашмяншчыне злодзей скочыў у ледзяную ваду, каб сысці ад пераследу. 21.by

На Ашмяншчыне злодзей скочыў у ледзяную ваду, каб сысці ад пераследу

28.02.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пераследавалі зладзеяў па гарачых слядах аператыўнікі Ашмянскага крымінальнага вышуку.

Добрая падрыхтоўка і назіральнасць дапамаглі затрымаць крымінальны дуэт, які неаднойчы краў з гандлёвых павільёнаў на мясцовым рынку.

11 лютага каля апоўначы двое беспрацоўных маладых людзей узламалі замок і праніклі ў краму з адзеннем. Вынеслі адтуль частку рэчаў, крыху адышлі, пераапрануліся і вырашылі вярнуцца.

Знайшлі касавы апарат і вытраслі адтуль усе грошы, а каб замесці сляды, павільён вырашылі падпаліць. Далей па дарозе яны кралі з суседніх павільёнаў грошы, алкаголь і прадукты харчавання.

Яшчэ правяралі, ці замкнёныя дзверы ў прыпаркаваных аўтамабіляў, хацелі ўкрасці.

Міліцыянеры, якія прыбылі на месца, адразу заўважылі выразныя сляды парушальнікаў. Па іх аператыўнікі прайшлі каля двух кіламетраў, пакуль адзін з супрацоўнікаў не пачуў шум на беразе мясцовай рачулкі. Гэта быў адзін са зладзеяў.

Ён паспрабаваў сысці ад пераследу, скокнуўшы ў рэчку з ледзяной вадой, але яго ўсё роўна затрымалі. Падчас дагляду знайшлі частку скрадзенага.

На другога ўдзельніка дуэта звярнулі ўвагу крыху пазней. Аказалася, ён таксама хаваўся каля рэчкі.

Гэты крадзеж для маладога чалавека далёка не першы. Раней ён ужо выкраў касу райспажыўтаварыства і ўсе грошы прайграў у казіно. Прызналіся зладзеі таксама ў тым, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Узбудзілі крымінальную справу. Ім пагражае пазбаўленне волі ад 7 да 12 гадоў. Сваімі дзеяннямі яны прычынілі шкоду на суму каля 240 мільёнаў рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераследавалі зладзеяў па гарачых слядах аператыўнікі Ашмянскага крымінальнага вышуку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика