Запал да бульбы загубіў двух хлопцаў
05.03.2014
—
ЧП
|
Фота st.oede.by. Які беларус не любіць бульбу, асабліва, калі ён жыве ў вёсцы? Аднак любоў да чужога дабра можа мець непрыемныя наступствы.На днях цяга да нацыянальнага згубіла двух вяскоўцаў з Ашмянскага раёна. Аднаму з іх 21 год, а другому – 22. Браты пад покрывам ночы папоўнілі свае запасы бульбы са склепу суседа-пенсіянера. Мужчына ні пра што не падазраваў і на момант крадзяжу прыбываў у абдымках Марфея. А раніцай, калі ўбачыў, што яго абакралі, звярнуўся ў міліцыю. Зладзейства раскрылі “па гарачых слядах” аператыўнікі крымінальнага вышуку мясцовага райаддзела міліцыі. Аказалася, што ў склеп маладзёны трапілі праз адтуліну па засыпанні бульбы, прыхапіўшы з сабой мяшок і пакет. Усяго на іх сумленні крадзеж 33 кілаграмаў любімага многімі беларусамі прадукту. З’есці хоць бы частку яны не паспелі – усю бульбу канфіскавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Які беларус не любіць бульбу, асабліва, калі ён жыве ў вёсцы? Аднак любоў да чужога дабра можа мець непрыемныя наступствы. |
|