Напярэдадні свята ў Вілейцы спрабавалі абрабаваць жанчыну
10.03.2014
—
ЧП
|
Непрыемны сюрпрыз чакаў віляйчанку напярэдадні жаночага свята. Каля дзесяці гадзін вечара 7 сакавіка яна вярталася дадому. Зайшла ў пад'езд пяціпавярховага дома па вуліцы Гагарына. Следам за ёй зайшоў малады мужчына. У лесвічным пралёце ён спрабаваў выхапіць сумачку. Жанчына стала супраціўляцца. Сумачка разарвалася, і ўсё з яе павысыпалася. А мужчына збег без здабычы. Яго асоба ўстанаўліваецца, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта РБ Мікалай Раманчук. Аддзел інфармацыі. Фота з сайта vsluh.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрыемны сюрпрыз чакаў віляйчанку напярэдадні жаночага свята. Каля дзесяці гадзін вечара 7 сакавіка яна вярталася дадому.
|
|