Дзякуй богу, абышлося
11.03.2014
—
ЧП
|
Дзесяцігадовы хлопчык праваліўся на сяміметровую глыбіню. Зусім не святочнай аказалася мінулая субота для адной з аршанскіх сямей. Каб дастаць сына з глыбокага пажарнага рэзервуара, бацькам давялося звяртацца да выратавальнікаў. Як высветлілася, дзеці гулялі з мячыкам на полі, і нечакана ён праваліўся пад зямлю. Юны футбаліст паспрабаваў дацягнуцца да яго, выпадкова ссунуў пліты перакрыцця пажарнага рэзервуара, і... Для вызвалення хлопчыка з палону прыйшлося задзейнічаць спецыяльнае абсталяванне. Школьнік дастаўлены ў бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяцігадовы хлопчык праваліўся на сяміметровую глыбіню |
|