На Вілейшчыне жанчына ўдарыла нажом сужыцеля
02.04.2014
—
ЧП
|
Фота з сайта tengrinews.kz У 17 гадзін 30 сакавіка ў цэнтральную раённую бальніцу з вёскі Нароча са сваёй кватэры шпіталізавалі з пранікальным раненнем брушной поласці 49-гадовага мужчыну. Устаноўлена, што ў сварцы пасля сумеснага распівання спіртнога яго ўдарыла нажом 43-гадовая сужыцелька. Так яна адрэгавала на сказаныя нападпітку словы мужчыны, што ён, маўляў, пойдзе да другой. Абодва – непрацуючыя. Жанчына затрыманая, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук. Узбуджана крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Прычым, жанчыну ўжо раней судзілі за аналагічнае злачынства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 17 гадзін 30 сакавіка ў цэнтральную раённую бальніцу з вёскі Нароча са сваёй кватэры шпіталізавалі з пранікальным раненнем брушной поласці 49-гадовага мужчыну.
|
|