Тры пасажыры шпіталізаваны ў выніку аварыі ля Талуці на Вілейшчыне
15.04.2014
—
ЧП
|
Фота mchs.gov.by Каля дзесяці гадзін вечара 14 красавіка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне на аўтадарозе Мінск-Мядзел паблізу вёскі Талуць.Аўтамабіль “Форд Эскорт” з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Кіраваў машынай 28-гадовы мужчына. У выніку тры пасажыры з траўмамі шпіталізаваныя (каб дэблакіраваць аднаго з іх з машыны, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў). Яшчэ адзін пасажыр і кіроўца атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні. Папярэдняя версія здарэння – тэхнічныя няспраўнасці транспартнага сродку і няправільны выбар хуткасці, паведамляе дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля дзесяці гадзін вечара 14 красавіка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне на аўтадарозе Мінск-Мядзел паблізу вёскі Талуць.
|
|