Падлеткаў асудзілі за пашкоджанне мемарыялу ў Куранцы
25.04.2014
—
ЧП
|
Мемарыял у Куранцы. Фота з архіва "РГ". 21 красавіка ўступіў у законную сілу прысуд у дачыненні да трох падлеткаў, якія пашкодзілі мемарыял ахвярам фашызму ў вёсцы Куранец.Кампанія з хлапцоў (дваім з іх было тады 15 год, аднаму – 14) учыніла злачынства 29 і 30 кастрычніка мінулага года. Цяпер іх асудзілі за злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб. Аднаму з іх суд Вілейскага раёна прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год шэсць месяцаў, другому – адзін год (абодвум – з умоўным непрымяненнем пакарання з выпрабавальным тэрмінам на адзін год). Гэта значыць, што калі на працягу года яны не здзяйсняць злачынствы, будуць выконваць ускладзеныя на іх судом абавязкі, то не адправяцца ў месцы пазбаўлення волі, растлумачыў намеснік пракурора Вілейскага раёна Віктар Гатоўка. Да самага юнага прыменены прымусовыя меры выхаваўчага характару. Да таго ж чатыры месяцы падлетак павінен знаходзіцца дома з дзевяці гадзін вечара да сямі раніцы. Больш мяккае пакаранне звязана з тым, што ён удзельнічаў у пашкоджанні мемарыялу толькі адзін дзень. Суд улічыў тое, што вінаватыя непаўналетнія і цалкам прызналі сваю віну. А прычыненую шкоду – амаль тры мільёны рублёў – бацькі кампенсавалі яшчэ падчас папярэдняга расследавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 красавіка ўступіў у законную сілу прысуд у дачыненні да трох падлеткаў, якія пашкодзілі мемарыял ахвярам фашызму ў вёсцы Куранец. |
|