Ці замыканне, ці падпал
31.05.2014
—
ЧП
|
Апоўначы ў Мазыры загарэўся галоўны гарадскі рынак «Славянскі». Да прыбыцця на месца выратавальнікаў на адным з радоў агонь ахапіў звыш дзясятка ралетаў, існавала пагроза суседнім радам. З полымем змагаліся гадзіну. Аднак агонь паспеў знішчыць чатырнаццаць з шаснаццаці павільёнаў прадпрымальнікаў і яшчэ 17 пашкодзіць на суседніх радах. У гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што на «Славянскім» за апошні час гэта не першае здарэнне. Кропкі гандляроў гарэлі таксама ў чэрвені мінулага года і ў лютым 2012-га. Сярод версій пажару разглядаюцца дзве асноўныя: замыканне электраправодкі і наўмысны падпал. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу ў Мазыры загарэўся галоўны гарадскі рынак «Славянскі»
|
|