Маланка нарабіла бед
07.06.2014
—
ЧП
|
У Верхнядзвінскім раёне маланка спаліла дом 92-гадовага ветэрана вайны. На шчасце, гаспадар паспеў не толькі самастойна выйсці з хаты, але і прадпрыняў меры для тушэння пажару, папярэдзіў суседзяў аб здарэнні. Старшыня Асвейскага сельскага Савета Аркадзь Лаўрыновіч не здзіўляецца такой энергічнасці пажылага чалавека — калісьці франтавік дайшоў да самага Бер¬ліна, да надзвычайных сітуацый звыклы. Як пасля ўстанавілі спецыялісты МНС, будынак загарэўся ў выніку маланкі, якая трапіла якраз у тэлевізійную антэну. Акрамя таго, пажар адначасова пачаўся і ў адным з пакояў, дзе знаходзіўся тэлевізар. На момант прыезду пажарных хата была поўнасцю ахоплена полымем, дах і столь абрушыліся. Гаспадар атрымаў апёкі галавы, яго даставілі ў бальніцу. Траўмы, па словах медыкаў, жыццю селяніна зараз не пагражаюць. Пасля выпіскі ветэрана вайны плануе забраць да сябе сын,які жыве ў райцэнтры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Верхнядзвінскім раёне маланка спаліла дом ветэрана вайны
|
|