Страва не для страўніка. 21.by

Страва не для страўніка

17.06.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку года грыбамі атруціліся 12 беларусаў. Больш за ўсё пацярпелых — 7 чалавек — у Мінску. На Гомельшчыне — трое, на Брэстчыне і Гродзеншчыне — па аднаму. Жыхарам Віцебшчыны і Магілёўшчыны «няправільныя» грыбы ў талеркі не траплялі.

У аддзеле гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ўдакладнілі, што ўсе пацярпелыя своечасова звярнуліся па медыцынскую дапамогу, таму смяротных здарэнняў удалося пазбегнуць. Да таго ж, кажуць дактары, у асноўным выпадкі з атручваннем дарамі лесу рэгіструюцца ў жніўні—верасні, калі пачынаецца грыбны сезон.

Прычыны атручванняў з года ў год аднолькавыя: ці грыбы няправільна прыгатаваны, ці яны ўвогуле неядомыя.

Нагадаем: калі вы адчулі першыя прыкметы інтаксікацыі — рэзкі боль у жываце, слабасць, галаўны боль, тэрмінова звяртайцеся да ўрача, бо ў зоне смяротнай рызыкі, як правіла, знаходзяцца 25—50 працэнтаў тых, хто атруціўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года грыбамі атруціліся 12 беларусаў, 7 з іх мінчане
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика